• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Раённае ўрачыстае мерапрыемства ў гонар Дня Перамогі прайшло на Буйніцкім полі

10.05.2024

9 мая на мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі мітынгу ўсклалі да капліцы кветкі, у памяць аб загінуўшых за свабоду і незалежнасць Беларусі была аб'яўлена хвіліна маўчання.

Са святам Вялікай Перамогі, якая дасталася дзякуючы мужнасці і гераізму дзядоў і прадзедаў, прысутных павіншавалі старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Віктар Пінчук.

Са словам у адказ выступіў навучэнец 11 класа ДУА "Дашкаўская СШ" Яўген Іванькоў.

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікамі ўрачыстага мітынгу былі ўскладзены кветкі да памятнага знака, устаноўленага ў гонар савецкага пісьменніка і ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава, які на ўвесь свет праславіў гераічны подзвіг абаронцаў Магілёва.