"Дарогі Памяці. Дарогі Мiру. Пад такой назвай у Магілёўскім раёне прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 79-годдзю Перамогі. Каля трох дзесяткаў аўтамабіляў пад'ехалі да мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле", дзе ўдзельнікі аўтапрабегу - жыхары раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, дэпутацкага корпуса - усклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым калона адправілася ў у аграгарадок Дашкаўка, дзе ўдзельнікі аўтапрабегу (арганізатары – аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Дашкаўскі сельвыканкам, ДУА "Дашкаўская сярэдняя школа", раённыя арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый) наведалі адзін з лепшых музеяў раёна – музей Дашкаўскай сярэдняй школы. Падчас экскурсіі асаблівая ўвага была ўдзелена раздзелу "Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэгіёну". Госці даведаліся пра тое, якія жахі прынесла акупацыя, як быў арганізаваны партызанскі рух і як праходзіла вызваленне вёскі Дашкаўка. Тут жа, у школе, усе прысутныя прынялі ўдзел у квізе "Мы памятаем! Мы ганарымся!" і ўрачыстым прыёме вучняў у рады ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя". Асаблівым пунктам мерапрыемства стала наведванне дома прайшоўшых праз вайну. Удзельнікі аўтапрабегу павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі жыхарку аграгарадка Дар'ю Цемашко і магіляўчаніна, які практычна ўвесь час пражывае ў Дашкаўцы, Міхаіла Цітова. Яны абодва не раз станавіліся героямі нашых публікацый. Пра Дар'ю Дзмітрыеўну мы расказвалі як пра вязню, якая падзяліла лёс "остарбайтараў", а Міхаіл Антонавіч добра вядомы як удзельнік партызанскага руху, вызваленчай аперацыі "Баграціён" і баёў за Кёнігсберг. Сустрэча з такімі людзьмі, магчымасць пагутарыць з імі, пачуць іх унікальныя ўспаміны, іх навучанні - гэта па-сапраўднаму бясцэнны дар для кожнага. - Для таго каб здароўе было, мала толькі любіць жыццё. Трэба, каб яно ў тваіх руках цвіло. Вось калі ў руках усё цвіце, тады цвіце і ўсё навокал. Гэта і ёсць жыццё, - словы Міхаіла Антонавіча Цітова - партызана і франтавіка, які і цяпер, у 97 гадоў, з'яўляецца прыкладам стойкасці, годнасці і любові да жыцця.
…На працягу ўсяго мерапрыемства было шмат сказана. Але галоўнае, што гучала з вуснаў практычна кожнага: "Такога не павінна паўтарыцца". А для гэтага трэба памятаць і перадаваць гэту памяць з пакалення ў пакаленне.
Падчас аўтапрабегу раённай арганізацыяй РГА "Белая Русь" праводзіўся конкурс на лепшае тэматычнае ўпрыгожванне аўтамабіля. У выніку пераможцамі былі прызнаны машыны, прадастаўленыя ДЛГУ "Магілёўскі лясгас", СДП "Авангард", РУП "Беларуснафта - Магілёваблнафтапрадукт".