У Цішоўскім філіяле дзіцячай школы мастацтваў імя Л.Л. Іванова адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Атмасферу свята ўзмацняў і той факт, што напярэдадні 1 чэрвеня былі завершаны рамонтныя работы, дзякуючы якім знешні выгляд будынка істотна змяніўся.
Прысутнiчаўшы на мерапрыемстве намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса адзначыў, што ў раёне робіцца вельмі шмат для таго, каб дзеці маглі атрымліваць якасную адукацыю, развіваць свае здольнасці і рэалізоўваць таленты.
Дарэчы, падчас святочнага мерапрыемства прадстаўнікі ПУП "Гермес Траст" уручылі школе сертыфікат на 1500 рублёў для набыцця новай сучаснай мэблі.