•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Равесніца Магілёўскага раёна сустрэла 100-гадовы юбілей

02.07.2024

Новы пашпарт уручылі 100-гадовай Еве Астапаўне Міронавай з вёскі Косцінка Магілёўскага раёна. 

З цёплымі словамі віншаванняў з юбілеем, а таксама напярэдадні святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з пажаданнямі здароўя і бадзёрасці звярнулася да Евы Астапаўны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка.

Таксама са знакавай падзеяй Еву Астапаўну прыйшлі павіншаваць і ўручыць новы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Магілёўскага РАУС Дзяніс Самсонаў, намеснік начальніка Магілёўскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Леанід Рымароў.

Павіншаваць слаўную юбілярку са 100-годдзем у дзень нараджэння і выказаць словы падзякі і самыя найлепшыя пажаданні прыйшлі таксама дырэктар установы "Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва", старшыня Магілёўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Таццяна Пузырэўская, старшыня Махоўскага сельскага выканаўчага камітэта Андрэй Ланчаў, намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі ААТ "Агракамбінат "Усход" Марыя Троцкая.

Дарэчы сказаць, ушаноўваць доўгажыхароў у юбілей і дзякаваць ім за важкі ўклад у грамадства, выхаванне маладога пакалення, жыццёвую мудрасць і багаты жыццёвы вопыт - адна з самых кранальных традыцый, якую, безумоўна, будуць працягваць у Магілёўскім раёне.