•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Станцыі абезжалезвання вады пабудавалі ў вёсках Галынец-1 і Шчэжар-1

09.09.2024

Пітная вада нарматыўнай якасці стала даступная жыхарам вёсак Галынец-1 і Шчэжар-1. У гэтых населеных пунктах пабудавалі станцыі абезжалезвання вады.

У рамках рэалізацыі падпраграмы "Чыстая вада" праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе", распрацаванай на 2021-2025 гады, у нашым раёне, як і ва ўсёй краіне ў цэлым, актыўна вырашаецца задача па стопрацэнтным забеспячэнні спажыўцоў якаснай пітной вадой.

Як паведаміў намеснік дырэктара - галоўны інжынер філіяла "Магілёўскі водаканал" УПКП ВКХ "Магілёўаблводаканал" Андрэй Кротаў, на сённяшні дзень вада нарматыўнай якасці даступная 92% жыхароў Магілёўскага раёна, улічваючы тое, што на пачатак года гэты паказчык складаў усяго 85,8%.

За першае паўгоддзе філіялам "Магілёўскі водаканал" пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання вады ў вёсцы Бракава, якая, дарэчы, стала юбілейнай, трыццатай, у нашым раёне, а таксама 6 міні-станцый абезжалезвання вады ў маланаселеных пунктах - у вёсках Новая Мілееўка, Ляжнёўка, Дабрасневічы, Забалацце, Заверажжа і Нядашава-1. Шляхам перападключэння сетак водазабеспячэння аграгарадка Палыкавічы да гарадскіх сетак водазабеспячэння ўдалося забяспечыць якаснай пітной вадой і жыхароў названага аграгарадка.

– На гэтым мы не спыніліся – з ліпеня месяца пабудавалі яшчэ дзве станцыі абезжалезвання вады – у вёсках Галынец-1 і Шчэжар-1, дзве міні-станцыі – у вёсках Карчомка і Кастрыцы. Зусім хутка якасная пітная вада стане даступная і жыхарам Туманаўкі, - распавёў Андрэй Кротаў.

Па словах Андрэя Міхайлавіча, да канца 2024 года чыстая пітная вада з'явіцца ў вёсках Бароўка, Зарэсце, Рэпішча, Гуслішча, Валокі, Гараны, Коцні, Мацееўшчына, Навасёлкі-1, Ямніца, Агееўка, Варатыншчына, Пясчанка, Машэнакі і Дасовічы. Калі гэтыя запланаваныя аб'екты будуць рэалізаваны, працэнт забяспечанасці вяскоўцаў вадой нарматыўнай якасці складзе 95,6%.

Сёння філіял "Магілёўскі водаканал" прыйшоў да таго, што стаў забяспечваць якаснай вадой маланаселеныя пункты, дзе колькасць зарэгістраваных асабовых рахункаў складае менш за 20. Такіх вёсак яшчэ нямала, але, як запэўніў Андрэй Кротаў, у наступным годзе яны поўнасцю завершаць будаўніцтва запланаваных аб'ектаў, таму да канца 2025 года жыхары ўсіх населеных пунктаў Магілёўскага раёна будуць стопрацэнтна забяспечаны якаснай пітной вадой.