•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Станцыю абезжалезвання вады адкрылі ў вёсцы Бракава Магілёўскага раёна

12.07.2024

Юбілейную, трыццатую па ліку, станцыю абезжалезвання вады ў Магілёўскім раёне ўрачыста адкрылі ў вёсцы Бракава. Гэты сацыяльна значны аб'ект стаў сапраўдным падарункам для вяскоўцаў напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння Магілёўскага раёна.

Гэту радасную і сапраўды знакавую для мясцовых жыхароў падзею падзялілі намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса, старшыня Княжыцкага сельвыканкама Віктар Палтаран, намеснік інжынерf філіяла "Магілёўскі водаканал" УПКП ВКХ "Магілёўаблводаканал" Андрэй Кротаў.

Віншуючы жыхароў вёскі Бракава, Аляксандр Алекса адзначыў, што 2024 год знакавы для нашай краіны, вобласці і раёна: 80-я гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва, 100-годдзе з дня ўтварэння нашага роднага Магілёўскага раёна.

– У нашай краіне шмат робіцца для таго, каб людзі жылі ў дастойных і камфортных умовах, і ўвод гэтага аб'екта дасць магчымасць жыхарам гэтай мясцовасці спажываць якасную пітную ваду, - падкрэсліў Аляксандр Леанідавіч.

Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку і адкрыць станцыю абезжалезвання вады было дадзена намесніку старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандру Алекса, старшыні Княжыцкага сельвыканкама Віктару Палтарану і і намесніку дырэктара – галоўнаму інжынеру філіяла "Магілёўскі водаканал" Андрэю Кротаву, пасля чаго ва ўсіх жадаючых была магчымасць азнаёміцца з уладкаваннем станцыі і самае галоўнае – прадэгуставаць чыстую ваду прама на самім аб'екце.

Як распавёў намеснік дырэктара – галоўны інжынер філіяла "Магілёўскі водаканал" Андрэй Кротаў, будаўніцтва дадзенага аб'екта – гэта не толькі ўзвядзенне самой станцыі абезжалезвання вады, але яшчэ і пракладка 2,2 кіламетраў сетак водазабеспячэння, што дазволіла забяспечыць вяскоўцаў новымі трубаправодамі. 

Вёска Бракава – населены пункт даволi вялiкi: на сённяшні дзень там пражывае больш за 500 чалавек. Немалаважна і тое, што ў населеным пункце функцыянуе сярэдняя школа. Таму будаўніцтва станцыі абезжалезвання было проста неабходна дадзенаму населенаму пункту. Зараз з водаправодных кранаў вяскоўцаў цячэ чыстая пітная вада нарматыўнай якасці.

За такі значны і карысны падарунак словы падзякі ад імя жыхароў вёскі Бракава выказала Валянціна Казлова:

– Вялікі дзякуй кіраўніцтву краіны, вобласці і ўсім, хто мае дачыненне да гэтай добрай справы за такі важны і патрэбны падарунак. Дзякуючы новай станцыі абезжалезвання вады сёння мы і нашы дзеці можам піць чыстую і смачную ваду.