• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшыням Сідаровіцкага, Дашкоўскага і Падгор'еўскага сельвыканкамаў уручылі ключы ад аўтамабіляў

10.04.2024

Аператыўнасць - неабходны крытэр у працы старшыняў сельвыканкамаў. Хутка адрэагаваць на запыт насельніцтва, неадкладна апынуцца нават у самым аддаленым населеным пункце сельсавета - гэта тое, што спрыяе вырашэнню любых праблем. І таму ўручэнне ключоў ад новых аўтамабіляў "Geely Emgrand" шэрагу старшыняў сельвыканкамаў, якое адбылося ў абласным цэнтры, стане фактарам, які станоўча адаб'ецца на вырашэнні розных пытанняў вяскоўцаў.

– Мы робім чарговы крок па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельсаветаў,– адзначыў падчас урачыстага мерапрыемства старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анаталій Ісачэнка. – І гэта не разавая акцыя. Праца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы будзе працягнута. Акрамя таго, я анансую яшчэ адзін крок - разглядаецца пытанне аб выдзяленні 6,5 тысяч рублёў кожнаму сельсавету на аб'екты знешняга добраўпарадкавання. Грошы пойдуць на сельвыканкамы, і дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў будуць на месцы прымаць рашэнне, на якія мэты накіраваць гэтыя сродкі.

Чаму такую ўвагу надаем сельсаветам? Таму што вы знаходзіцеся на лязе, вы працуеце з людзьмі, вы ведаеце іх спадзяванні, пажаданні і праблемныя пытанні. І вы на месцы разам з насельніцтвам вырашаеце гэтыя пытанні.

Сярод 31 старшыні сельвыканкамаў, якім Анатолем Ісачэнка былі ўручаны ключы ад службовых аўтамабіляў, трое - прадстаўнікі Магілёўскага раёна.

Алена Пшанічная, Галіна Канторшчыкава, Сяргей Галянтаў - старшыні Сідаровіцкага, Падгор'еўскага і Дашкоўскага сельвыканкамаў адпаведна - выказалі вялікую падзяку кіраўніцтву Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў за аказаную матэрыяльна-тэхнічную дапамогу.

– Дзякуючы новым аўтамабілям мы зможам у любы момант выехаць, каб паразмаўляць з людзьмі, паглядзець, ці ўсё ў парадку ў тым ці іншым населеным пункце, прыняць неабходныя меры, – адзначыла Алена Пшанічная. - І вельмі прыемна, што нам уручаны ключы менавіта ад айчынных аўтамабіляў, якія да таго ж з'яўляюцца гарантам бяспекі пры выкананні нашай працы. Гэта бясцэнны падарунак ад дзяржавы. Падарунак, які дазволіць нам быць больш мабільным у вырашэнні паўсядзённых пытанняў, аператыўна рэагаваць на наяўныя сітуацыі і звароты грамадзян, своечасова выконваць пастаўленыя задачы.