• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Тэхнік па штучным асемяненні з Магілёўскага раёна заняла трэцяе месца на рэспубліканскім конкурсе

06.09.2024

Аксана Ягорава – тэхнік па штучным асемяненні свіней ААТ "Агракамбінат "Усход" заняла трэцяе месца ў рэспубліканскім конкурсе майстэрства сярод работнікаў па штучным аасемяненні сельскагаспадарчых жывёл.

Конкурс, які праходзіў Смаргоні, сабраў удзельнікаў з усёй Беларусі. Аксана Ягорава прадстаўляла Магілёўскую вобласць у сваёй катэгорыі. 

- Самым складаным для мяне аказалася справіцца з хваляваннем. У мерапрыемстве такога ўзроўню я прымаю ўдзел упершыню. Нам неабходна было адказаць на 100 пытанняў і на гэта быў адведзены пэўны час. Вельмі ганарова было атрымаць узнагароду ад Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоля Ліневіча, - падзялілася ўражаннямі Аксана Міхайлаўна.

Аксана Міхайлаўна працуе ў агракамбінаце з 2007 года. За гэтыя гады яна стала прафесіяналам высокага класа, заслужыўшы аўтарытэт i павагу сярод калег.