•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Трэці электрадом адкрылі ў мікрараёне "Красавік" аграгарадка Палыкавічы

18.07.2024

У дзень, калі Магілёўскі раён святкуе стагоддзе з дня ўтварэння, у аграгарадку Палыкавічы адбылося ўрачыстае адкрыццё новага шматкватэрнага дома, які ўжо гатовы прымаць першых навасёлаў. 

– Аграгарадок Палыкавічы – населены пункт, які стабільна развіваецца, дзе ёсць месца і сацыяльным аб'ектам, і прамысловаму комплексу, - падкрэсліла намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Курашава. – Што да будаўніцтва жылля, то сёння дзверы для навасёлаў адчыніў ужо трэці дом у мікрараёне "Красавiк". 

Намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама адзначыла, што дзякуючы ААТ "Будаўнічы трэст №12" дом быў здадзены ў тэрмін, а ўсе будаўніча-мантажныя работы выкананы якасна.

Дарэчы, новы дом, як і астатнія ў мікрараёне, з'яўляецца электрадомам, што дазваляе жыхарам эканоміць на ацяпленні і самастойна рэгуляваць падачу цяпла ў кватэры, ствараючы прыдатныя ўмовы для свайго пражывання.

Ірына Курашава таксама адзначыла, што ў доме, урачыстае адкрыццё якога было прымеркавана да 100-годдзя Магілёўскага раёна, 25 кватэр пабудаваны з дзяржпадтрымкай, 4 з'яўляюцца арэнднымі, а ў ліку жыхароў нямала шматдзетных сем'яў. 

Сваімі ўражаннямі ад атрымання новага жылля падзяліўся глава шматдзетнай сям'і, дырэктар МУКП "Жылкамгас" Віталь Хомчанка:

– Па-першае, хочацца выказаць вялікую падзяку Кіраўніку нашай дзяржавы за падтрымку шматдзетных сем'яў, за магчымасць набыць уласнае жыллё. Таксама хочацца падзякаваць абласной і раённай выканаўчай уладзе за аказаную дапамогу. Што тычыцца тых, хто будаваў дом, то хачу сказаць - вельмі прыемна знаходзіцца тут. Бо прыгожы і ўтульны не толькі сам дом, але i прылеглая да яго тэрыторыя.