• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Турэцкі інвестар плануе пабудаваць у Магілёўскім раёне прадпрыемства па вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі

25.04.2024

У Магілёўскім райвыканкаме прайшлі перамовы першага намесніка і намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Чындо і Генадзя Давыдава адпаведна, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама з Мехметам Балыктай (Турцыя) - заснавальнікам аднаго з рэзідэнтаў СЭЗ "ЕЛАН" ТАА "Магілёў".

Прадметам абмеркавання стала зацікаўленасць інвестара ў арганізацыі на тэрыторыі Магілёўскага раёна прадпрыемства па вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, якая будзе ўключаць у сябе і вырошчванне буйной рагатай жывёлы, і перапрацоўку прадукцыі, і наладжаныя лагістычныя сувязі.

Прапанова, на думку ўдзельнікаў перамоў з боку Магілёўскага раёна, вельмі перспектыўная. Стварэнне такога комплекснага прадпрыемства - гэта і прыцягненне інвестыцый, і адпаведна папаўненне бюджэту, і стварэнне новых працоўных месцаў, і дадатковы імпульс для развіцця сферы АПК.

Агучаная прапанова будзе абмяркоўвацца. У другой палове мая адбудзецца наступная сустрэча, на якой будуць канкрэтызавацца планы і магчымасці, а таксама прыняты адпаведныя рашэнні.