У Мiнску праходзіць 26-я міжнародная вясновая выстава-кірмаш турысцкіх паслуг "АДПАЧЫНАК-2024". Арганізатары - нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі.
Выстава праходзіць у сталіцы з 18 па 20 красавіка ў шматпрофільным спартыўным комплексе "Мінск-Арэна". Гэта самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі "Турызм і адпачынак", яна ўяўляе сабой міжнародную дзелавую пляцоўку для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прэзентуюць прадукты і паслугі на беларускім рынку.
Сёлета ў выставе бяруць удзел больш за 300 экспанентаў. Сярод краін-удзельніц – Беларусь, Туркменістан, Узбекістан, Палестына, Куба, Турцыя, Кыргызстан, Расія. Упершыню на выставе прадстаўлены ўсе 118 раёнаў нашай краіны. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць 27 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Удзельнікі і наведвальнікі выставы могуць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, а таксама даведацца аб трэндах індустрыі на ўнікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы. Гэта эфектыўная бізнес-пляцоўка для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч з партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў.Свой турыстычны патэнцыял на выставе прадстаўляе Магілёўскі раён. У прыватнасці, прэзентаваны гастранамічны маршрут па Магілёўскім раёне "Смаката ў гаршчочку".