Прама ў поле вадзіцеляў і камбайнераў прыехалі павіншаваць намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Генадзь Давыдаў, старшыні абласной і раённай арганізацый прафсаюзаў работнікаў АПК Уладзімір Пятровіч і Валянцін Салавей, генеральны дырэктар ЗАТ "Агракамбінат "Зара".
Падзяку, падарункі і грашовыя прэміі ўручылі кіроўцу Андрэю Максутаву, які перавёз 5 тысяч тон збожжа.
Таксама падзякай, грашовай прэміяй адзначаны малады кіроўца Аляксандр Андрэйчыкаў - ён перасягнуў чатырохтысячную мяжу па перавозцы збожжа.
Віншаванні прымалі перадавікі ўборачнай – камбайнеры. З працоўным дасягненнем – намалотам у 4 тысячы тон збожжа – павіншавалі экіпаж Віталя Бурагу і Аляксандра Маісеенку, а таксама старэйшага камбайнера Аляксандра Какулькіна.
А камбайнера Сяргея Алянкова ўзнагародзілі за намалот 3 тысячы тон збожжа.
Віншаванні прымалі і іншыя працаўнікі ЗАТ "Агракамбінат "Зара".
З годнымі вынікамі вас, працаўнікі палёў!