• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У дзіцячым лагеры "Каласок" урачыста адкрылі пятую змену

13.08.2024

У раённым аздараўленчым лагеры "Каласок" урачыста адкрылі апошнюю пятую змену.

Павіншаваць дзяцей прыехалі ганаровыя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, выконваючы абавязкі старшыні Кадзінскага сельвыканкама Андрэй Шароў, начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Святлана Кірэева.

Вітаючы ўдзельнікаў урачыстай падзеі, дзеці ішлі на пастраенне. Кожны камандзір далажыў аб гатоўнасці атрадаў. Для ўрачыстага адкрыцця ўсе гатовы. Падняты два дзяржаўныя флагі – нашай краіны і Расіі, гучаць два дзяржаўныя гімны.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка:

– У гэтым выдатным лагеры “Каласок” мы рады прымаць групу дзяцей з Губкінскага раёна Белгародскай вобласці. Гэта раён-пабрацім, і для нас вельмі важна ўсталяваць не толькі эканамічныя, але і чыста чалавечыя, душэўныя кантакты сярод дарослых і дзяцей. Мы хочам рабятам, нашым гасцям, паказаць, якая наша краіна, якія тут жывуць людзі. Мы хочам расказаць пра нашу агульную гісторыю, паказаць прыгажосць нашага роднага краю.

– Мы прымаем хлопцаў з Губкінскага раёна Белгародскай вобласці з вялікім задавальненнем. Для іх прадугледжана вялікая вельмі цікавая праграма, якая ўключае ў сябе наведванне музеяў, у тым ліку і ў сярэдніх агульнаадукацыйных школах, Магілёўскага заасада, Буйніцкага поля. Спадзяемся, што гэта лета будзе для дзяцей незабыўным, – расказала начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас.

– Я прыехала ў лагер па пуцёўцы, і мне тут вельмі падабаецца. Класныя выхавальнікі і важатыя. Кормяць вельмі смачна. У нас розныя забаўкі: можам паспяваць, ёсць дыскатэкі ў клубе, дыджэй, мы слухаем музыку. Таксама можам займацца спортам, гуляць у баскетбол, валейбол, футбол. Шмат з кім ужо пазнаёмілася, паспела нават пасябраваць - падзялілася сваімі ўражаннямі Мар'яна Галанцава, школьніца з горада Губкін Белгародскай вобласці.

 

Усё самае незабыўнае яшчэ наперадзе! Хлапчукоў і дзяўчынак, педагогаў і гасцей чакаў святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Магілёўскага раёна і самімі хлопцамі.

Нагадаем, у суботу, 10 жніўня, у рамках пагаднення аб узаемным супрацоўніцтве на пятую змену ў раённы лагер прыбылі 30 дзяцей з Губкінскага раёна Белгарадскай вобласці Расіі. Адпачываць у лагеры яны будуць па 24 жніўня.