У Магілёўскім РАУС ва ўрачыстай абстаноўцы пяць чалавек прынялі прысягу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянамі нашай краіны сталі ўраджэнцы Украіны і Расіі. Яны ўрачыста прамовілі клятву, паабяцаўшы выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, быць патрыётамі краіны, паважаць яе дзяржаўныя сімвалы, духоўныя, гістарычныя і культурныя традыцыі беларускага народа. Наваяўленых грамадзян Беларусі са значнай падзеяй у іх жыцці павіншаваў начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі АУС Магілёўскага райвыканкама Дзяніс Самсонаў, уручыўшы кожнаму даведку аб праходжанні працэдуры прысягі і атрыманні грамадзянства Рэспублікі Беларусь, у якасці падарунка - Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.Адзначым, прынясенне прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - новаўвядзенне, якое ўступіла ў сілу ў сувязі з новай рэдакцыяй Закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь" у ліпені мінулага года.
Абноўлены ўрачысты фармат уступлення ў грамадзянства Беларусі прайшоў у Магілёўскім раёне ўжо другі раз.