•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне былым малалетнім вязням уручаюць юбілейныя медалі

04.07.2024

Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узнагароды, кветкі і самыя цёплыя словы віншавання прымалі былыя вязні фашысцкіх канцлагераў з аграгарадка Дашкаўка Дар'я Дзмітрыеўна Цемашкj і Марыя Мікалаеўна Тоўсцік. 

Павіншаваць гэтых выдатных жанчын, якія не па чутках ведаюць, што такое вайна, прыехалі намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса, старшыня Дашкаўскага сельвыканкама Сяргей Галянтоў, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ўстановы "МРЦСАН" Алена Лагуноўская, педагогі і навучэнцы Дашкаўскай СШ.

Са словамі шчырай падзякі за мірнае неба і пажаданнямі моцнага здароўя Аляксандр Алекса ўручыў Дар'і Дзмітрыеўне і Марыі Мікалаеўне юбілейныя медалі "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".