• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне павіншавалі бацькоў чэмпіёнкі, якая заваявала першае для краіны золата Гульняў БРІКС

19.06.2024

Цяжкаатлетка Аліна Шчэпанава, якая заваявала першае золата Гульняў БРІКС для Беларусі, родам з вёскі Новы Вендараж Магілёўскага раёна. На радзіме віншаванні са спартыўнай перамогай прымалі бацькі чэмпіёнкі.

Падзячны ліст, кветкі і падарункі Алесі і Аляксандру Шчэпанавым перадалі намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.

 У станаўленні спартсменаў цяжка пераацаніць ролю бацькоў, якія аказваюць вялікі ўплыў на поспехі і вынікі сваіх дзяцей, – адзначыў Аляксандр Алекса. – Ваша заслуга ў тым, што вы перадалі Аліне ўменне працаваць, дамагацца перамог, імкненне стаць лепшай з лепшых. Яна праявіла сябе не толькі як выдатная спартсменка, але і як моцны, валявы, адказны і мэтанакіраваны чалавек.

Павіншаваць Аліну з перамогай гасцям удалося і асабіста - па відэасувязі.

24-гадовая Аліна Шчэпанава з'яўляецца майстрам спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Залаты медаль на Спартыўных гульнях краін БРІКС у горадзе Казані для беларускай цяжкаатлеткі стаў першай вышэйшай узнагародай на дарослых міжнародных спаборніцтвах. У спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі 59 кг яна паказала вынік 218 кг.