На тэрыторыі Магілёўскага раёна працягваюць наводзіць прыгажосць: афармляюць кветкавыя клумбы, рэстаўруюць агароджы, прыбіраюць смецце і высаджваюць дрэвы. Удзел у работах па добраўпарадкаванні тэрыторый прымаюць прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, дэпутаты, моладзь.
Прыклад плённага супрацоўніцтва: работнікі Пашкоўскага сельвыканкама пры ўдзеле мясцовага дэпутата Сяргея Гараджанкіна і актыўных жыхароў вёскі Гаі ўстанавілі новую агароджу на грамадзянскіх могілках вёскі Гаі.
Правядзенне суботнікаў працягваецца ў аграгарадку Межысеткі, тут днямі заменена і афарбавана 270 м агароджы могілак па вуліцы Багамазы, убрана смецце на вуліцах Фабрычная і Школьная.
“Рамонт” парка пасля зімовага перыяду праводзяць работнікі ААТ “Фірма “Кадзіна”.
Тым часам ва ўстановах адукацыі Магілёўскага раёна працягваецца рэалізацыя акцыі "Сады надзеі". Так, новыя саджанцы высаджаны на тэрыторыі Дашкаўскай сярэдняй школы.
І яшчэ адна акцыя ў дзеянні: “Аднавім лясы разам”. Навучэнцы Кадзінскай сярэдняй школы сумесна з работнікамі Магілёўскага лясніцтва высадзілі саджанцы алешыны і елі на тэрыторыі лясніцтва