•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне стартавала дабрачынная акцыя для пажылых людзей

04.01.2023

У Магілёўскім раёне з 3 па 15 студзеня праходзіць дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы».

У рамках акцыі сацыяльныя работнікі ўстановы «Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» акажуць бязвыплатную пасільную дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам, якія маюць у гэтым патрэбу, ва ўборцы жылых памяшканняў, навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, у дастаўцы прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці, лекавых сродкаў, паліва і да т.п.

Усім, хто мае патрэбу, неабходна звярнуцца па тэлефонах (80222) 60-37-13.