• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2024
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Магілёўскім раёне ўшаноўваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў канцлагераў і іншых удзельнікаў гістарычных падзей 1941-1945 гг.

У ліку першых віншаванні прымалі ветэраны Алена Іванаўна Самусенка (аграгарадок Вейна) і Міхаіл Антонавіч Цітоў (аграгарадок Дашкаўка).

Павіншаваць ветэранаў з надыходзячым святам і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, а таксама дырэктар установы "МРЦСАН", старшыня Магілёўскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Таццяна Пузырэўская, старшыня Вейнянскага сельскага выканаўчага камітэта Марына Ісакава.

Наталля Эдуардаўна павіншавала ветэранаў з надыходзячым святам, пажадала здароўя і дабрабыту, перадала віншаванне старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі, а таксама ўручыла паштоўкі і памятныя сувеніры з нацыянальнай сімволікай.