• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне вядуцца рамонтныя работы месцаў вайсковай славы

13.09.2024

У аграгарадку Палыкавічы прыступілі да маштабных рамонтных работ на воінскім пахаванні № 3276 – брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Воінскае пахаванне з'яўляецца месцам правядзення раённых мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва і моладзі.

Неабходнасць правядзення рамонтных работ прадыктавана часам, паколькі добраўпарадкаванне пахавання адбывалася ў далёкім 1959 годзе.

Рамонтныя работы праводзяцца ў рамках рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны".

Характэрна, што сродкі на рамонт пахавання ў суме звыш 59,0 тысяч рублёў выдаткаваны са сродкаў, сабраных на рэспубліканскім суботніку.

Завяршаецца дэмантаж старых лесвічных маршаў і пліткі. Поўнасцю абнавіць пахаванне плануецца да надыходу халадоў.

– На абноўленым пахаванні будзе зроблена наступнае: зроблены рамонт скульптуры воіна, заменена тратуарная плітка на пляцоўках, мадэрнізаваны лесвічныя маршы, заменена пліта з прозвішчамі загінуўшых воінаў, – паведаміла старшыня Палыкавіцкага сельвыканкама Таццяна Русакова. - Рамонтныя работы на пахаванні плануецца завяршыць да 1 лістапада.

Як расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова, у Магілёўскім раёне на дзяржаўным уліку знаходзiцца 161 воінскае пахаванне і пахаванне ахвяр войнаў, з іх 145 пахаванняў адносяцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

- Штогод у Магілёўскім раёне рэалізуецца рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Увекавечанне памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны", у рамках якога праводзяцца рамонтныя работы на аб'ектах воінскай славы, - адзначыла Алеся Мікалаеўна. - У бягучым годзе ўстаноўлены новыя памятныя знакі на 6 воінскіх пахаваннях і пахаваннях ахвяр войнаў - у вёсках Журавец-1, Коркаць, Горная Вуліца, выкананы работы па ўладкаванні (устаноўцы агародж) на 6 воінскіх пахаваннях - у Вільчыцах, Незаўцы і Брылях.

Таксама было сказана, што ў цяперашні час праводзяцца маштабныя рамонтныя работы і работы па добраўпарадкаванні на вайсковым пахаванні ў аграгарадку Палыкавічы.

У бліжэйшы час падрадныя арганізацыі пачнуць выкананне работ па замене памятных знакаў у в. Пусты Асавец і в. Шчагліца.

У цэлым у бягучым годзе рамонтныя работы і работы па добраўпарадкаванні будуць выкананы на 17 пахаваннях і памятных месцах воінскай славы раёна.