•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне вядзецца штодзённы маштабны маніторынг цэн

10.10.2022

У Магілёўскім раёне вядзецца штодзённы маштабны маніторынг цэн. Рабочыя групы, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі прафсаюзаў, пракуратуры, спецыялісты аддзела эканомікі, сельскіх Саветаў, наведваюць гандлёвыя аб’екты ўсіх формаў уласнасці. Кантралюючыя органы дэталёва аналізуюць кожную групу тавараў, супастаўляюць бягучыя цэны з зафіксаванымі днём раней.

– Выключыць факты павышэння цэнаў –галоўная задача кантрольных мерапрыемстваў, – адзначае старшыня Магілёўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Лісоўскі. – Даная праца ўзмоцнена ў межах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы. Уся інфармацыя па цэнах, а таксама выяўленых парушэннях паступае ў райвыканкам, аблвыканкам для прыняцця далейшых мер.

Нагадаем, што ў Беларусі ўведзены мараторый на павышэнне цэн (тарыфаў) на ўнутраным рынку. З 6 кастрычніка 2022 года юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць, увозяць або рэалізуюць тавары на ўнутраным рынку або аказваюць паслугі на тэрыторыі Беларусі, не змогуць павысіць цэны на ўсе тавары (як харчовыя, так і нехарчовыя) і паслугі. Павышэнне цэн (тарыфаў) у выніку адмены акцый, зніжак і распродажаў таксама не дапускаецца.

З 8 кастрычніка ў Магілёўскім райвыканкаме з 8.00 да 17.00 па тэлефоне 8(0222) 42-30-33 будзе працаваць «гарачая лінія» па пытаннях цэнаўтварэння.

На «гарачую лінію» можна паведаміць інфармацыю аб фактах росту цэн на тавары і паслугі ў гандлёвых аб’ектах.