У рамках рэспубліканскага суботніка ў аграгарадку Сідаравічы Магілёўскага раёна адбылася закладка раённага парка да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзя з дня ўтварэння Магілёўскага раёна.
Мерапрыемства стартавала з ускладання кветак да помніка воінам батальёна Г.І. Залатавустоўскага, які загінуў падчас бою каля вёскі Сідаравічы ў ліпені 1941 года.
Парк у Сідаравічах разбіты на некалькі алей: у гонар 100-годдзя Магілёўскага раёна, 80-годдзя вызвалення Беларусі, а таксама ў гонар Герояў Сацыялістычнай Працы і Савецкага Саюза.
Алеі высаджаны з вязаў, клёнаў і ліп. Удзел у закладцы парку прынялі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, ветэранскі актыў, моладзь. На пасадцы дрэў працавалі нават маленькія Дарына і Павел Палачаніны, Цімафей Мельнікаў са сваёй бабуляй Раісай Аляксандраўнай Мельнікавай, загадчыкам паштовага аддзялення. У рамках суботніка таксама адбылося добраўпарадкаванне тэрыторыі каля помніка воінам батальёна Г.І. Залатавустоўскага.