У рамках месячніка народнага адзінства ў Магілёўскім раёне аб'яўлены раённы анлайн-чэлендж "Эстафета адзінства". Працягнецца ён па 17 верасня.
Арганізатар - аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама.
Да ўдзелу запрашаюцца працоўныя калектывы арганізацый Магілёўскага раёна, раённыя арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, жыхары Магілёўскага раёна.
Для ўдзелу у чэленджы неабходна: запісаць відэаролік працягласцю да 1 хвіліны; апублікаваць ролік у акаўнце сваёй арганізацыі (сельсавета) у інстаграм з подпісам: (пазначце назву арганізацыі або населены пункт) удзельнічае/юць у раённым анлайн-чэленджы "Эстафета адзінства"! #эстафета_единства_Могилевский_район, #месячник народного единства
пры апублікаванні адзначыць акаўнт Магілёўскага райвыканкама @mogilevregion.
Патрабаванні да відэароліка: працягласць – да 1 хвіліны; ролік абавязкова павінен змяшчаць: назву арганізацыі, прадпрыемства, установы (ці населенага пункта, сельсавета);
словы аб значнасці народнага адзінства, аб важнасці для беларусаў дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства і інш.;
фразу "Наша сіла ў адзінстве!" або "Наша сіла ў адзінстве і любові да роднай зямлі!".