•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У рэгіёне поўным ходам ідзе будаўніцтва Музея Славы Магілёўшчыны

12.08.2024

З ініцыятывай узвядзення такога ўнікальнага аб'екта на Магілёўшчыне выступілі грамадскія арганізацыі вобласці. Прапанова знайшла водгук не толькі ў жыхароў, але і ў кіраўніцтва Прыдняпроўскага краю.

Работы па ўзвядзенні музея пачаліся ў ліпені мінулага года і можна ўжо ўпэўнена казаць, што ён стане самым знакавым аб'ектам Прыдняпроўскага краю.

Па задумцы архітэктараў сучасны музейна-культурны комплекс перадасць вялікі подзвіг народа, гераізм і мужнасць абаронцаў Прыдняпроўскага краю, падкрэсліць іх значнасць у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і краіны ў цэлым.

Дарэчы, унесці свой уклад і адчуць сваё дачыненне да ўзвядзення гэтага месца памяці і славы можа кожны жадаючы.

Рэквізіты для ахвяраванняў:
Магілёўскае абласное аддзяленне ГА "Беларускі фонд міру"
212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 64
тэл./факс 8-0222-74-07-39, 74-02-88.
e-mail: bfm.mogilev@mail.ru

Дабрачынны рахунак BY42BLBB31350700119293001001
Дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Магілёўскай вобласці
БІК BLBBBY2X, УНП
З пазнакай: на будаўніцтва Музея Славы Магілёўшчыны

Захаваем гісторыю! Пабудуем музей усёй талакай!