На тэрыторыі ўсіх сельсаветаў Магілёўскага раёна праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю ўтварэння Магілёўскага раёна.
– 17 ліпеня Магілёўскі раён адзначыў 100-годдзе з дня свайго ўтварэння. Мы дзякуем тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння нашага краю. Тых, хто абараняў наш раён, хто аднаўляў яго пасля ваеннага ліхалецця, хто будаваў і ствараў падмурак для будучых пакаленняў, - адзначыў старшыня Магілёўскага райсавета дэпутатаў Сяргей Ярошчанка. - Кіраўніцтвам раёна прынята рашэнне аб правядзенні на тэрыторыі ўсіх сельскіх саветаў святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Магілёўскага раёна. На ўрачыстасцях будуць уручаны юбілейныя медалі тым, хто ўнёс вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну.
Адна са святочных сустрэч прайшла ў аграгарадку Сідаравічы ў дзень Праабражэння Гасподняга. Заслужаным людзям сідаравіцкага краю, ветэранам працы Сяргей Ярошчанка ўручыў юбілейныя медалі.