Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Ярошчанка, старшыня Семукацкага сельвыканкама Тамара Укружская, а таксама спецыяліст сацыяльнай службы Таццяна Нікіфарава павіншавалі жыхароў населеных пунктаў сельсавета з ліку тых, хто ў дзяцінстве стаў вязнем фашысцкіх канцлагераў з адным з самых галоўных дзяржаўных святаў Рэспублікі Беларусь.
Падчас зносін былыя вязні дзяліліся ўспамінамі аб цяжкім дзяцінстве і аб жыццёвым шляху. І кожны з іх казаў пра тое, як важна зберагчы мір, незалежнасць і захаваць нашу краіну такой жа цудоўнай і квітнеючай.