• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У сямі вёсках Магілёўскага раёна пабудуюць станцыю і міні-станцыі абезжалезвання

30.04.2024

У 2024 годзе на тэрыторыі Магілёўскага раёна з'явіцца яшчэ адна станцыя абезжалезвання - у вёсцы Бракава (ужо трыццатая ў раёне). Пра гэта паведаміў дырэктар філіяла "Магілёўскі водаканал" УПКП ВКГ "Магілёўаблводаканал" Сяргей Драздоўскі.

Што тычыцца маланаселеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да ста чалавек, з улікам эканамічнай мэтазгоднасці там будуюць міні-станцыі абезжалезвання. Сёлета яны з'явяцца ў вёсках Новая Мілееўка, Ляжнёўка, Дабрасневічы, Забалацце, Заверажжа і Нядашава-1.

Таксама шляхам перападключэння вёсак да ўжо існуючых сетак з вадой нарматыўнай якасці ўдасца забяспечыць адпаведнай вадой жыхароў вёсак Бабровічы, Зімніца, Салтанаўка і Стайкі.

Марыя БАРАНАВА