Сям'я - дом шчасця. Пад такім дэвізам у аграгарадку Завадская Слабада прайшло раённае спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню сям'і.
На школьным стадыёне Хонаўскай сярэдняй школы сабралiся адразу некалькі шматдзетных ячэек грамадства для таго, каб паспаборнічаць у хуткасці, спрыце, уменні прымаць правільнае рашэнне, а галоўнае - у гатоўнасці заўсёды падтрымліваць адзін аднаго, як і належыць блізкім людзям.
Сем'і Пусковых, Сурмянковых, Волкавых, Толсцікавых, Явіных і Бардачовых паказалі высокі клас адразу ў некалькіх эстафетах, турніры капітанаў, конкурсе "Анаконда" і, вядома, у спаборніцтве "скачкі ў мяшках". А падтрымлівалі ўдзельнікаў адданыя балельшчыкі, якія згодны былі з меркаваннем кампетэнтнага журы, якое адзначыла і ўзнагародзіла ўсе сем'і, якія бралі ўдзел у спартыўным свяце.