Да канца першага паўгоддзя 2024 года філіял КУП "Магілёўаблдарбуд" - ДРБУ № 128 выйдзе на 56 працэнтаў рамонту аўтадарог ад гадавога плана. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадпрыемства Дзмітрый Канцавы.
– У бягучым годзе былі выкананы работы па зваротах грамадзян аб нездавальняючым стане грунтавых дарог з уладкаваннем жвіровага пакрыцця. Напрыклад, адрамантаваны ўчасткі дарог "пад'езд да вёскі Зарудзееўка", "пад'езд да вёскі Горная вуліца", "пад'езд да вёскі Красніца-2", "Рэчкі-Валокі-Хаткі". Акрамя таго, выкананы работы па бягучым рамонце аўтадарог з асфальтабетонным пакрыццём, якія патрабавалі першачарговай увагі. Напрыклад, аўтадарогі "пад'езд да вёскі Машэнакі", "пад'езд да вёскі Мікалаеўка-2", — адзначыў Дзмітрый Канцавы.
Як растлумачыў начальнік філіяла, у 2024 годзе плануецца ўвод у эксплуатацыю пасля правядзення работ па бягучым рамонце каля 44,6 км аўтадарог, а на сённяшні дзень сіламі прадпрыемства выкананы работы па бягучым рамонце на аўтадарогах працягласцю 19,8 км, або 44 працэнты да гадавога плана.