• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Удзельнікі Усебеларускага хрэснага ходу наведалі мемарыяльныя комплексы Магілёўскага раёна

16.05.2024

"Памяць. Вера. Айчына". Пад такім дэвізам у Магілёўскім раёне пачаўся IV Усебеларускі хрэсны ход "Царква і армія".

Удзельнікі хрэснага ходу наведалі мемарыяльныя комплексы "Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава" і "Буйніцкае поле". Тут прайшлі памінальныя богаслужэнні.

У памяць аб гераічным подзвігу воінаў, якія абаранілі свабоду, кветкі да капліцы на Буйніцкім полі ўсклалі духавенства Магілёўскай епархіі, ваеннаслужачыя вайсковай часці 72471 Пашкова, прадстаўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, а таксама члены Магілёўскай арганізацыі і флоту Рэспублікі Беларусь".

Намеснік старшыні сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сяргей Лабада зачытаў зварот Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, да ўдзельнікаў хрэснага ходу:

Вы – удзельнікі вельмі важнай, духоўна насычанай падзеі гістарычнай значнасці. 80 гадоў таму  у 1944 годзе дзякуючы мужнасці, гераізму і самаахвяраванню салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, партызан, падпольшчыкаў, сіле народнага духу беларускія землі былі вызвалены ад гітлераўскай акупацыі.

Здзяйсняючы наш хрэсны ход сіламі Царквы, Узброеных Сіл, органаў унутраных спраў, пагранiчнiкаў, МНС, ДТСААФ, мясцовай улады, мы не толькі аддаем загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай ваеннаслужачым і мірным жыхарам воінскія і хрысціянскія ўшанаванні, але і нагадваем аб неабходнасці малітоўнай абароны нашай краіны, аб тым, што патрыятызм  гэта высокі стан духу прагучала ў звароце.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў хрэснага ходу, протаіерэй Сяргей Лабада падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і выказаў глыбокую падзяку ўсім тым, хто стаіць на варце мiру, а таксама заклікаў усіх прысутных шанаваць памяць аб продках сваімі малітвамі і дзейнасцю на карысць міру і працвітання.

Па благаславенні Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы хрэсны ход пройдзе па ўсіх населеных пунктах нашай краіны, якія ўзнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". Хрэсны ход суправаджае капсула, у якую змяшчаецца зямля з месцаў баёў і воінскіх пахаванняў.