Ураджэнка аграгарадка Буйнічы Вікторыя Радзькова заваявала чарговы тытул пераможцы першынства РБ сярод моладзі (да 23-х гадоў).
Вікторыя Радзькова з'яўляецца членам нацыянальнай зборнай (асноўны склад), майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. На яе рахунку золата Чэмпіянату Еўропы, серабро II Гульняў краін СНД, бронза Чэмпіянату свету (да 18 гадоў), перамогі на першынствах і чэмпіянатах краіны як па юніёрах, так і па дарослых, медалі з розных турніраў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню.