• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Валанцёры пажылога ўзросту з усяго рэгіёна абмяняюцца вопытам у Магілёве

07.12.2022

Злёт валанцёраў пажылога ўзросту пройдзе 9 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў кожнага раёна вобласці, аб чым расказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.

Сустрэча адбудзецца на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва. Тут удзельнікі валанцёрскага руху абмяняюцца вопытам, а таксама прэзентуюць сваю дзейнасць.

«Колькасць валанцёраў сярэбранага ўзросту, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у тэрытарыяльных цэнтрах сацабслугоўвання насельніцтва рэгіёна, налічвае больш за 360 чалавек, – адзначыла Вераніка Дзямідава. – Гэтыя людзі спрыяюць падтрыманню здаровага ладу жыцця сярод наведвальнікаў установы, стымулююць адукацыйную актыўнасць праз курсы камп’ютарнай граматнасці і фінансавай бяспекі, далучаюць іншых да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства, раскрываюць творчы патэнцыял праз заняткі ў тэматычных гуртках і студыях».

Напрыклад, у цэнтры сацабслугоўвання Ленінскага раёна Магілёва працуе некалькі аб’яднанняў па інтарэсах: студыі бальнага танца «Серпантин» і ўсходніх танцаў «Беллиданс», вакальна-харэаграфічная студыя «Спадчына» і выяўленчы кірунак «Акварель», хор народнай песні «Наследие». На базе ўстановы рэалізуюцца і валанцёрскія ініцыятывы, адна з іх – спартыўнае даўгалецце. Характэрная праца валанцёрскага атрада сярэбранага веку «Крыніца дабра», які ў цесным супрацоўніцтве з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа аказвае дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы.

Таксама валанцёры пажылога ўзросту курыруюць сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, перадаюць падрастаючаму пакаленню навыкі вядзення хатняй гаспадаркі. Валанцёрскія групы ўдзельнічаюць ва ўборцы месцаў пахаванняў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, паказваючы на сваім прыкладзе, як важна захоўваць народную памяць, перадаваць моладзі трапяткія адносіны да гісторыі сваёй краіны.

БЕЛТА