•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Віншаванне кіраўніцтва Магілёўскага раёна з Днём Канстытуцыі

15.03.2024

Паважаныя жыхары Магілёўскага раёна! 

Ад імя Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта і Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі!

30 гадоў таму - 15 сакавіка 1994 года - у нашай краіне быў прыняты Асноўны Закон дзяржавы - Канстытуцыя. З гэтага дня Рэспубліка Беларусь атрымала прававы падмурак, які замацаваў базавыя каштоўнасці нашай маладой дзяржавы, правы і свабоды чалавека, асновы ўладкавання ўлады і грамадзянскай супольнасці. Асноўны закон засяродзіў у сабе гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці беларускай дзяржавы і грамадства.

Канстытуцыя – гэта той падмурак, на які абапіраюцца ўсе іншыя грамадскія і дзяржаўныя інстытуты. Сёння, дзякуючы выкананню норм Канстытуцыі, забяспечваецца зладжаная  і эфектыўная работа ўсіх галін улады,  захоўваецца згода ў нашым грамадстве. У Асноўным Законе зацверджана імкненне нашага народа захоўваць мір і згоду, дзяржаўнае адзінства, самастойна вызначаць свой шлях развіцця, усведамляючы адказнасць перад будучымі пакаленнямі.

Канстытуцыя - залог далейшага развіцця нашай Радзімы, яе дабрабыту і працвітання. Упэўнены, што наша сумесная стваральная праца дасць магчымасць рэалізаваць абвешчаныя ў Канстытуцыі правы кожнага чалавека - грамадзяніна Рэспублікі Беларусь!

Жадаем вам міру і дабра, аптымізму, поспеху ў добрых справах на карысць роднай зямлі! Са святам!  


А.І. Чыкіда, старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта

С.Д. Ярошчанка, старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў