Віншаваньне з Днём Перамогі
Паважаныя жыхары Магілёўскага раёна!
Дарагія ветэраны!
Ад імя Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта і Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з сапраўды ўсенародным святам - Днём Перамогі!
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне з'яўляецца нашым нацыянальным гонарам і найвялікшым здабыткам. Свяшчэнная памяць аб Вялікай Перамозе аб'ядноўвае пакаленні, дапамагае захоўваць мір і згоду ў грамадстве, натхняе на стваральную працу на роднай зямлі.
Доўг жывых і будучых пакаленняў – абараніць гістарычную праўду пра вайну, трапятліва захоўваць памяць пра герояў, коштам уласнага жыцця наблiжаўшых Дзень Перамогі.
Словы найглыбокай удзячнасці за бяспрыкладны подзвіг, мужнасць і гераізм - нашым паважаным ветэранам! Дзякуй Вам за стойкасць, самаахвярнасць, мудрасць і неабыякавасць, магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам!
Дарагія землякі! У гэтыя святочныя майскія дні жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях! З Днём Вялікай Перамогі!
А.І. Чыкіда, старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта
С.Д. Ярошчанка, старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў