У студэнцкіх аўдыторыях зараз горача — ідзе размеркаванне, і кожны, вядома ж, хоча, каб першае працоўнае месца не аказалася першым бліном, каб першыя два гады заклалі надзейную аснову для прывабнасці будучых рэзюмэ. І калі сённяшнім выпускнікам гэта толькі трэба, то тыя юнакі, якія ВНУ скончылі летась, ужо паўгода як у прафесіі. Аб першых кроках у ёй, поспехах, адаптацыі да мясцовых умоў мы вырашылі спытаць у маладых спецыялістаў, якія размеркаваліся ў Магілёўскі раён. Усяго іх 150. Пагутарылі з самымі амбіцыйнымі.
Пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі Анатоль Елтышаў працуе заатэхнікам па птушкагадоўлі на ВТУП «Птушкафабрыка «Ялец». У маладога чалавека мэтавае накіраванне з Магілёўскага райвыканкама, хаця родам ён з Касцюковіцкага раёна.
— Усвядомлена браў мэтавае, каб працаваць менавіта на птушкафабрыцы — месца прэстыжнае і з прафесійнага пункту гледжання цікавае, — кажа ён. - З самага дзяцінства даглядаў хатнюю птушку, люблю жывёл, таму выбар прафесіі глыбока ўсвядомлены. Задавальняе ўсё: адносіны з калегамі, якія заўсёды гатовы дапамагчы, графік работы. Прыемная нечаканасць - кватэра, якую вылучыла прадпрыемства.
Цікава, што Анатоль сур'ёзна захапляецца пчалярствам. У яго 23 пчаласем'і, і ён заве сябе «пчаляр выходнага дня».
У раёне для павышэння прафесійнага майстэрства і прэстыжу статусу выпускнікоў пяты год праводзіцца конкурс «Лепшы малады спецыяліст». Выбраць пераможцу заўсёды цяжка, бо таленавітай моладзі шмат, аднак бухгалтар з Магілёўскага райспажыўтаварыства Крысціна Купрэева здолела заняць першае месца.
Любоў да прафесіі дзяўчыне прывіла яе бабуля, якая шмат гадоў прапрацавала ў гэтай сферы. І па шчаслівай выпадковасці бабулін прыклад і прафесійны вопыт, пра які Крысціна гаворыць з асаблівым трапятаннем, супаў з уласнымі перавагамі маладога спецыяліста.
- Першапачаткова пачынала адпрацоўваць у Гомелі, бо скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, але мяне пацягнула назад на радзіму - я родам са Шклова. У Магілёўскім райспажыўтаварыстве з'явілася свабодная вакансія, так і замацавалася тут, — кажа Крысціна. — Працаваць па размеркаванні падабаецца, у маладых спецыялістаў дастаткова льгот, зарплата расце, адкрываецца маса магчымасцей для росту.— У працэсе навучання зразумеў: хачу застацца ў гэтай прафесіі. Пасля каледжа мяне размеркавалі ў Магілёўскую паліклініку №3, ужо адтуль патрапіў у Княжыцкую амбулаторыю. Працоўным месцам задаволены, яно дае шмат магчымасцяў. Напрыклад, паўдзельнічаць у конкурсе маладых спецыялістаў і іншых разнастайных мерапрыемствах. Працаваць з пацыентамі, знаёміцца з цікавымі людзьмі - гэта выдатны вопыт, - распавёў Уладзіслаў.