•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Хлебаробы Магілёўскага раёна першымі ў вобласці намалацілі 100 тысяч тон збожжа

30.08.2024

Магілёўскі раён - першы ў вобласці - перасягнуў на жніве запаветную 100-тысячную мяжу. 

Віншаванні са знамянальнай падзеяй у адрас кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый раёна прагучалі ад начальніка кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Мураўёва і старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды.

- Дзякуй нашым механізатарам, аператарам зернесушыльных комплексаў, вадзіцелям, якія працуюць на адвозцы збожжа. 45 экіпажаў намалацілі больш за тысячу тон збожжа. Гэта практычна пяцьдзесят працэнтаў ад усіх задзейнічаных экіпажаў на жніве. Больш за тысячу тон збожжа перавезлі 23 вадзіцелі. Ёсць у нас і свае героі: пяцітысячнікі, чатырохтысячнікі, - адзначыў Алег Чыкіда. 

Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў уручаны караваі з новага ўраджаю, а таксама падзячныя пісьмы ад Магілёўскага райвыканкама. 

Адзначым, што на сённяшні дзень у Магілёўскім раёне ўбрана каля 99% яравых збожжавых і зернебабовых культур. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,9 ц/га. Найвышэйшая ўраджайнасць адзначана на палях ЗАТ "Агракамбінат "Зара" (44,4 ц/га), ЗАТ "Сервалюкс Агра" (41,5 ц/га), а таксама фермерскай гаспадаркі "Пралесак" (37,1 ц/га).