• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Агенцтва па кіраванні актывамі выкупіць запазычанасць па крэдытах "Магілёўхімвалакна"

30.05.2024

Агенцтва па кіраванні актывамі выкупіць запазычанасць па крэдытах ААТ "Магілёўхімвалакно". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 мая 2024 года нумар 362, што афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, урад пастанавіў Агенцтву па кіраванні актывамі набыць актывы па крэдытах, прадастаўленых адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Белаграпрамбанк", "Белзнешэканамбанк" і сумесным беларуска-расійскім адкрытым акцыянерным таварыствам "Белгазпрамбанк", з улікам удакладнення сум запазычанасці на дату перадачы актываў.

Для таго каб выкупіць актывы, агенцтва выпусціць аблігацыі ў беларускіх рублях з устаноўленай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка з улікам яе змянення.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

БелТА