• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама

12.12.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама.

Прэзідэнт узгадніў прызначэнне Сяргея Савіцкага першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Да гэтага ён быў старшынёй Уздзенскага райвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка выказаў чыноўніку асаблівае пажаданне, папярэдзіўшы аб важнасці і складанасці працы ў той сферы, за якую ён будзе адказваць.

«Вы якімі пытаннямі будзеце займацца ў аблвыканкаме?» – удакладніў кіраўнік дзяржавы.

«Першы намеснік – у асноўным гэта сельская гаспадарка», – адказаў Сяргей Савіцкі, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе старшыні Уздзенскага райвыканкама.

«На гарачую патэльню сядаеце. Вы гэта выдатна ведаеце. Магілёўская вобласць валодае каласальнымі магчымасцямі. Там якраз пояс сельскагаспадарчых зямель, адкуль мы павінны атрымаць добрыя ўраджаі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

ДАВЕДАЧНА:

Савіцкі Сяргей Канстанцінавіч

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі» (2003 г.), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне» (2017 г.).

Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 г. галоўным інжынерам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Азарычы» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2006–2008 г. працаваў інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку, галоўным інжынерам СВК «Малатковічы» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, намеснікам дырэктара УП «Сацыяльны комплекс ЗАТ «Пінскдрэў» філіяла «Пінскдрэў-Бобрык» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 2008 па 2013 г. – дырэктар філіяла «Пінскдрэў-Бобрык» (у 2011 г. рэарганізавана ў ПСУП «ПінскдрэўАгра») Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2013–2016 г. узначальваў прыватнае даччынае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Профі-Аграцэнтр» Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

З 2016 па 08.12.2017 г. – першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Мінскай вобласці.

З 11 снежня 2017 па 11.12.2022 года – старшыня Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.

Па матэрыялам БЕЛТА