• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Анатоль Ісачанка: задача ўлады ў рэгіёне – стварыць сістэму, пры якой кожны будзе эфектыўным для краіны

14.12.2022

Задача ўлады ў рэгіёне – стварыць сістэму, пры якой кожны будзе эфектыўным для краіны. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Па словах Анатоля Ісачанкі, адыходзячы 2022 год выдаўся няпростым. «Былі выклікі, санкцыйны ціск, які аказаны на нашу краіну і, у прыватнасці, на нашу вобласць. Але, нягледзячы на ўсе абставіны, мы адпрацавалі гэты год годна: дзякуючы працы ўрада, падтрымцы кіраўніка дзяржавы, укладу супрацоўнікаў Магілёўскага аблвыканкама. Вынік бачны: усе прадпрыемствы стабільна працуюць», – сказаў ён.

Губернатар Магілёўскай вобласці адзначыў, што ў працы прадпрыемстваў рэгіёна былі невялікія цяжкасці. «Дзесьці з пастаўкамі, рэалізацыяй. Асабліва складаная сітуацыя склалася ў дрэваапрацоўцы. Аднак цяпер мы бачым, што самы востры момант прайшлі, паступова выходзім на пазітыў. У нас ёсць дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы з замежным, літоўскім капіталам. Заснавальнік пацвердзіў жаданне працягваць працаваць: палітыка палітыкай, а эканоміка эканомікай, – расказаў ён. – У дачыненні да лясгасаў таксама ёсць вынікі і ўздымы. Бачым станоўчую дынаміку. Ёсць яшчэ праблемныя месцы, але мы працягваем над імі працаваць. У цэлым у эканоміцы нашага рэгіёна сітуацыя стабільная і цалкам кіруемая».

Сёння, роўна праз год, як Анатоль Ісачанка ўступіў на пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкама, ён бачыць праблемныя месцы ў рэгіёне і настройвае каманду на паляпшэнне вынікаў працы. «Вынік працы адзін: трэба ствараць такую сістэму працы ў вобласці, якая пакіне ўсім супрацоўнікам толькі адзін варыянт – быць эфектыўнымі для сваёй краіны, – адзначыў ён. – Неабходна прывабіць да працы тых людзей, якія зробяць усё магчымае і немагчымае для зямлі, на якой жывуць, у любы час і ў розных умовах».

БЕЛТА