•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Форум моладзі Магілёўскай і Бранскай абласцей 8-10 ліпеня пройдзе на Магілёўшчыне

07.07.2022

Форум моладзі Магілёўскай і Бранскай абласцей 8-10 ліпеня пройдзе на Магілёўшчыне. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання, маладзёжных грамадскіх арганізацый, Маладзёжных парламентаў, студэнцкая і працуючая моладзь Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

У першы дзень дэлегацыі дзвюх краін наведаюць Касцюковіцкі раён, дзе прымуць удзел у рабоце секцыйных пляцовак па тэмах фарміравання патрыятызму і грамадзянскасці сярод моладзі, арганізацыі работы з моладдзю на прадпрыемстве (на базе ААТ «Беларускі цэментны завод»), фарміравання здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі, а акрамя гэтага, паўдзельнічаюць у творчай праграме.

На другі дзень запланавана наведванне мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Потым удзельнікі форуму накіруюцца ў Шклоўскі раён, дзе наведаюць клас-музей першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і перасоўны музей, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

А таксама прымуць удзел у рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), пабываюць на тэматычных пляцоўках і гала-канцэрце.

Юлія Таранава