• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з палавіны плошчаў

06.10.2020

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з 653 тыс. га, што складае 53,5 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 5 кастрычніка, на сілас і зялёны корм убрана 633,1 тыс. га кукурузы (64,9 працэнта плана), сабрана 15,259 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 241 ц/га. Уборка кукурузы на зерне таксама прадаўжаецца: работы праведзены на 19,9 тыс. га (8,12 працэнта плана), намалочана 120,1 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,175 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,2 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2 млн т збожжа, Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай - больш за 1,1 млн т, Віцебскай - звыш 1 млн т, Гомельскай - больш за 900 тыс. т.

Цукровыя буракі ўбраны з 26 тыс. га, што складае 31,5 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 1,178 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 453,4 тыс. га. Цукрыстасць буракоў складае 15,76 працэнта. Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 75,6 працэнта плошчаў (19 тыс. га), накапана 548,1 тыс. т (ураджайнасць 288,6 ц/га). Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 3,77 тыс. га (62,9 працэнта да плана), сабрана 69,5 тыс. т пры ўраджайнасці 184,4 ц/га.

Абгортванне стужак лёну праведзена на 38,3 тыс. га (80,6 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 43,8 тыс. га (92,1 працэнта ад плана), нарыхтавана 136,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 858,1 тыс. т сена (85 працэнтаў ад плана), 13,318 млн т сенажу (105,7 працэнта) і 13,129 млн т сіласу (68,5 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 82,8 працэнта ад плана.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI