• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з трэці плошчаў

22.09.2020

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з 372,9 тыс. га, што складае 30,5 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 21 верасня, на сілас і зялёны корм убрана 369,4 тыс. га кукурузы (37,8 працэнта плана), сабрана 8,7 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 263,2 ц/га. Уборка кукурузы на зерне толькі пачынаецца: работы праведзены на 3,47 тыс. га (1,42 працэнта плана), намалочана 18,6 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,154 млн га, што складае 99,4 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях работы завершаны. У Гомельскай вобласці ўбрана 99,8 працэнта ад плана (338,3 тыс. га), Мінскай - 99,4 працэнта (488,5 тыс. га), Магілёўскай - 98,7 працэнта (314,2 тыс. га), Віцебскай - 98,5 працэнта (344,8 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 8,038 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,8 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай - больш за 1,1 млн т, Віцебскай -звыш 1 млн т, Гомельскай - больш за 900 тыс. т.

Пераварочванне стужак лёну праведзена на 34 тыс. га (71,5 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 25,4 тыс. га (53,5 працэнта ад плана), нарыхтавана 82,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,8 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 830,4 тыс. т сена (82,2 працэнта ад плана), 13,221 млн т сенажу (104,9 працэнта) і 7,691 млн т сіласу (40,1 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 65,9 працэнта ад плана.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI