• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Леанід Мартынюк: у працы з моладдзю не павінна быць фармалізму, а за ацэнкамі трэба ўмець бачыць асобу дзіцяці

22.09.2022

Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк на сустрэчы з педагагічным актывам Крычаўскага раёна. Яна прайшла 22 верасня ў межах адзінага дня інфармавання.

Тэмы, зрэшты, на сустрэчы ўздымалі і іншыя, самыя актуальныя і надзённыя: гаварылі аб эканоміцы ў краіне, працы прадпрыемстваў рэгіёна ва ўмовах санкцыйнага ціску, неабходнасці перафарматаваць падыходы да вядзення бізнесу, пошуках новых рынкаў збыту, партнёраў, новых інвестпраектах. Зразумела, вялікую ўвагу надалі адукацыі: сучасным тэндэнцыям у навучальным працэсе, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, ролі настаўнікаў у фарміраванні асобы дзіцяці.

Па перакананні Леаніда Мартынюка, максімальна раскрыць патэнцыял кожнага вучня – адна з галоўных задач настаўнікаў.

– Пра гэта гаварыў Прэзідэнт, – падкрэсліў Леанід Аляксеевіч, звяртаючыся да педагогаў Крычаўскага раёна. – Мы не павінны навешваць ярлыкі на школьніка: не выдатнік – значыць дрэнны... Не ўсё вырашаюць ацэнкі, і ваша задача – бачыць за імі асобу дзіцяці. Яно можа сярэдне вучыцца, але быць выдатным спартсменам, актывістам БРСМ, валанцёрам, у яго могуць быць выдатныя творчыя задаткі.

У гэтай сувязі закранулі і працы профільных класаў. У Бельскай сярэдняй школе Крычаўскага раёна агракласы створаны 2 гады таму і, як удакладніў яе дырэктар Сяргей Марозаў, іх з’яўленне сябе апраўдвае: «Сёлета з 7 выпускнікоў агракласа трое па мэтавым кірунку паступілі ў БДСГА ў Горкі, яшчэ 2 – у аграрныя каледжы. Значыць, вернуцца на малую радзіму, будуць працаваць па профілі».

Выдатны варыянт: і моладзь вызначылася з выбарам, і сельгаспрадпрыемствам патрэбныя такія арыентаваныя кадры. Аднак, як адзначыў памочнік Прэзідэнта, на сённяшні дзень у цэлым эфектыўнасць профільных – аграрных, педагагічных – класаў нізкая. Толькі 30–40% іх выпускнікоў выбіраюць адпаведныя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

– Каб змяніць сітуацыю, трэба мяняць падыходы, дадаць больш практыкі, – дадаў Леанід Аляксеевіч.

Шмат гаварылі на сустрэчы і аб маральных каштоўнасцях, а менавіта: як зрабіць, каб у падрастаючага пакалення былі правільныя арыенціры, як граматна выбудаваць патрыятычную працу – і аб тым, што акцыі і мерапрыемствы такога фармату павінны быць не «добраахвотна-прымусовымі», а пазнавальнымі, цікавымі, крэатыўнымі, сапраўды здольнымі зачапіць, абудзіць у юных цікавасць да гісторыі.

– Фармалізм тут не дапушчальны. Дзеці востра адчуваюць фальш, і такая праца не толькі не дапаможа, але можа адштурхнуць, нашкодзіць, – падкрэсліў Леанід Мартынюк.

Яшчэ адна тэма, якую не абышлі на мерапрыемстве, – неабходнасць будаўніцтва ў Крычаве раённай паліклінікі. Як адзначыў адзін з прысутных на сустрэчы настаўнікаў, землякі ў курсе, што будаўніцтва запланавана на 2023–2024 гады, але праектна-каштарыснай дакументацыі яшчэ няма, а яе выраб – справа няхуткая і нятанная. Таму і прасілі крычаўляне ў памочніка Прэзідэнта садзеяння ў вырашэнні гэтага пытання. Зрэшты, як высветлілася, гэта пытанне ужо вырашана на мясцовым узроўні. Па словах старшыні Крычаўскага райвыканкама Андрэя Седукова, у бюджэт на наступны год закладзены сродкі на выраб ПСД.

СБ, фота  krichevlive.by