• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

01.07.2024

Чэмпіён Беларусі па пляжным футболе магілёўскі ЦАР паспяхова пачаў новае нацыянальнае першынство, атрымаўшы перамогі ва ўсіх сямі праведзеных паядынках, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля чатырох вікторый у стартавым туры, які прайшоў у Шчучыне, магіляўчане ў мінулы ўік-энд прадоўжылі серыю перамог у Кіраўску. У першым матчы яны ўпэўнена абыгралі выхаванцаў ДЮСШ-ЦАР - 10:1, потым перамаглі "Гроднааблспорт" - 10:6, а потым былі мацнейшыя за спартсменаў "Шчучына" - 7:3. Пасля двух стартавых тураў у актыве ЦАР 21 ачко, другім ідзе "Брэст-Волга" - 14 заліковых балаў, на трэцяй пазіцыі "Шчучын", у якога 10 ачкоў, на два балы менш у віцебскага "Юркаса". Наступны тур 17-га чэмпіянату краіны па пляжным футболе пройдзе 27-28 ліпеня.

А ў хуткім часе лепшыя ігракі збяруцца ў трэніровачным лагеры зборнай Беларусі і адправяцца на таварыскія паядынкі з трохразовым чэмпіёнам планеты - зборнай Расіі. Сустрэчы адбудуцца 12 і 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Гэтыя спарынгі стануць для беларускай дружыны чарговым этапам падрыхтоўкі да матчаў Еўралігі і кваліфікацыі чэмпіянату свету.

БелТА