• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

На ААТ "Крычаўцэментнашыфер" вырабілі 15 млн тон цэменту на новай тэхналагічнай лініі

06.06.2024

ААТ "Крычаўцэментнашыфер", адно з прадпрыемстваў холдынга "Беларуская цэментная кампанія", выпусціла 15 млн тон цэменту з моманту пуску новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту "сухім спосабам", паведамілі БЕЛТА ў БЦК.

Пуск лініі адбыўся ў жніўні 2013 года з удзелам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Як расказалі на прадпрыемстве, з 1949 года і да сённяшняга дня на "Крычаўцэментнашыферы" было выраблена 75,6 млн тон цэменту. Дарэчы, выпуск цэменту на прадпрыемстве за пяць месяцаў 2024 года склаў 587,7 тыс. тон, што вышэй за ўзровень 2023 года на 120,6 працэнта.

ААТ "Крычаўцэментнашыфер" - адно з найстарэйшых прадпрыемстваў цэментнай галіны Беларусі, якое ў 2023 годзе адзначыла 90-гадовы юбілей.

БелТА