• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Першы намеснік старшыні КДК Магілёўскай вобласці правёў прыём грамадзян у Касцюковічах

21.09.2022

Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Дзмітрый Захараў правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме.

На прыём у гэты дзень запісаўся адзін чалавек – гэта маці дваіх дзяцей, адзін з якіх інвалід, сям’я пражывае ў здымнай кватэры, і таму жанчына жадае атрымаць пакой у інтэрнаце. Сям’я стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у райвыканкаме. Жанчыне патлумачылі, як і дзе яна можа прэтэндаваць на льготы і якое жыллё атрымаць.

– Як паказвае практыка прыёмаў, якія я праводзіў, грамадзян звяртаецца нямнога, – растлумачыў Дзмітрый Уладзіміравіч. – Гэта гаворыць у першую чаргу пра тое, што мясцовымі органамі ўлады прымяняюцца меры па вырашэнні праблемных пытанняў. А тыя звароты, якія паступаюць у Камітэт дзяржкантролю падчас прамой тэлефоннай лініі або асабістага прыёму грамадзян, не настолькі і крытычныя. Верагодна, людзі проста перастрахоўваюцца і не вырашаюць з кіраўніцтвам раёна, мяркуючы, што мы больш аператыўна і лягчэй вырашым іх праблему. Гэта не так! Бо ўсе мы дзейнічаем у межах закона. І сёняшні зварот мог быць свабодна вырашаны раней, калі б заяўніца афіцыйна звярнулася да мясцовых органаў улады.

golk.by