• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Тыдзень нулявога траўматызму стартаваў ў Магілёўскай вобласці

06.09.2022

Тыдзень нулявога траўматызму стартаваў у Магілёўскай вобласці. Ён пройдзе з 5 па 9 верасня, пра што расказаў начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Жыгуноў.

Па словах Сяргея Жыгунова, канцэпцыя спрыяе зніжэнню паказчыкаў вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання. Менавіта таму з кожным годам да яе далучаецца ўсё большая колькасць прадпрыемстваў рэгіёна. Канцэпцыя аб’ядноўвае бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці, і ў гэтым заключаецца яе новы падыход да арганізацыі прафілактыкі ў сістэме аховы працы.

У праграму правядзення тыдня нулявога траўматызму ўвайшла VIII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Прафілактыка вытворчага траўматызму». Таксама ў гэты перыяд адбудуцца дні аховы працы, семінары, круглыя сталы і гарачыя лініі ў пытаннях выканання наймальнікамі патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Арганізацыі, якія дапусцілі ў 2021 і 2022 гадах выпадкі траўматызму, наведаюць рэгіянальныя мабільныя групы.

Акрамя гэтага, кіраўнікі і спецыялісты арганізацый сумесна з дзяржінспектарамі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы правядуць праверкі працоўных месцаў, абсталявання, машын, механізмаў на адпаведнасць патрабаванням па ахове працы. Яны прааналізуюць забяспечанасць працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны, пракантралююць стварэнне неабходных санітарна-бытавых умоў і правядзенне поўных і якасных інструктажаў па ахове працы.

БЕЛТА