• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Бабруйскім раёне пройдзе фестываль сямейнай творчасці «Карусель»

30.09.2022

XVI раённы фестываль сямейнай творчасці «Карусель» пройдзе з 14 па 21 кастрычніка ў межах «Тыдня бацькоўскай любові». Удзельнічаць у ім будуць усе клубныя ўстановы Бабруйскага раёна, якія рыхтуюць мерапрыемствы рознага фармату: тэатралізаваныя, канцэртныя, конкурсна-забаўляльныя праграмы, выставы сямейнай творчасці, майстар-класы, экскурсіі па кутку «Спадчына».

– Падчас фестывалю пройдуць конкурсы ў намінацыях: найлепшы сцэнарый па арганізацыі сямейнага вольнага часу; работы, выкананыя ў розных тэхніках, жанрах дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Рукатворнае цуда», якія могуць быць як прадуктам сямейнай творчасці, так і захапленнем аднаго з членаў сям’і, – удакладнілі ў Бабруйскім раённым Цэнтры культуры, які выступае арганізатарам мерапрыемства. – Аўтараў найлепшых работ і найлепшыя клубныя ўстановы вызначыць журы. А праводзіцца фестываль з мэтай павышэння сацыяльнага статусу, ролі і значнасці сям’і ў грамадстве, выхавання пачуцця любові, гонару, беражлівых адносін да роднай зямлі.

СБ