•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Выязны прыём грамадзян правёў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Шклове

22.12.2022

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 21 снежня правёў выязны прыём грамадзян у Шклове.

Як адзначыў Анатоль Міхайлавіч у ходзе прыёму, кожнага чалавека трэба выслухаць, даць яму магчымасць расказаць пра тое, што яго хвалюе. Аднак рашэнні прымаюцца з улікам усіх бакоў, іх меркаванняў і інтарэсаў і абавязкова ў межах дзеючага заканадаўства.

Да губернатара Анатоля Ісачанкі на асабісты прыём звярнулася дзесяць жыхароў рэгіёна. Асноўныя праблемы тычыліся сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, водазабеспячэння, будаўніцтва, руху грамадскага транспарту, прадпрымальніцкай дзейнасці. У ходзе канструктыўнай размовы многія з іх вырашаны, іншыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, узятыя на кантроль.

 

shklovinfo.byвідэа ТРК «Магілёў»