•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка: Магілёўская вобласць павінна выходзіць на больш высокі ўзровень развіцця

18.07.2022

Магілёўская вобласць павінна выходзіць на больш высокі ўзровень развіцця. Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што нехта іншы на месцы цяперашняга губернатара мог бы сказаць, што знаходзіцца на пасадзе ўсяго паўгода. Але толькі не Анатоль Ісачанка, які пасля невялікага перапынку вярнуўся ў родны рэгіён, які добра ведае.

І, напэўна, вы можаце цяпер, улічваючы працу тут, у цэнтры, ведаючы патрабаванні, падыходы, падзяліцца сваім меркаваннем пра сітуацыю на Магілёўшчыне, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Падзяліцца меркаваннем – гэта добра, але, паколькі вы кіраўнік вобласці, вы павінны бачыць шляхі выхаду Магілёўшчыны на больш высокі ўзровень развіцця. Мне далажылі, што ў вас і па экспарце дынаміка нармальная. І па інвестыцыях вы нядрэнна выглядаеце. Але, давайце будзем шчыра гаварыць, мы ўсё ж лічым да ўзроўню мінулага года. База не вельмі высокая для гэтых разлікаў. Прамысловасць, сельская гаспадарка сёння патрабуюць больш высокіх тэмпаў развіцця, калі магілёўцы хочуць лепш жыць. Іншага не дадзена.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, як губернатар глядзіць на працу ўрада ва ўмовах санкцый і што неабходна дадаткова распачаць для больш эфектыўнай працы і супрацьдзеяння санкцыйнаму ціску.

На сустрэчы абмеркавалі таксама пытанні занятасці, стварэння працоўных месцаў, цэнавай палітыкі, а таксама арганізацыю працы вертыкалі ўлады. У прыватнасці, адна з прапаноў, з якой губернатар прыехаў да Прэзідэнта, тычыцца штатнай колькасці аблвыканкама за кошт іншых падраздзяленняў, райвыканкамаў.

– Я выкажу сваё класічнае меркаванне, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Калі б вы прапаноўвалі скараціцца (а гэта правільна, я паглядзеў, у вас там Краснапольскі, Глускі раён, дзе, можа быць, і трэба падскараціцца ў нейкіх камітэтах), а не павялічвалі колькасць дзяржслужачых і чыноўнікаў наверсе, было б наогул ідэальна. Я гатовы разгледзець вашы прапановы, але галоўнае, каб гэта было абгрунтавана.

Сярод іншых прапаноў – выдзяленне 100 мільёнаў рублёў для набыцця фуражнага збожжа і аб далучэнні дзяржаўных праектных арганізацый да арганізацый дзяржзаказчыкаў.

– Пытанне цікавае, гатовы да абмеркавання гэтых пытанняў, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Але спачатку ваш пункт гледжання на тое, як развіваецца Магілёўшчына, што ёй неабходна, асабліва ў тэрміновым парадку.

 

Аляксандр Лукашэнка: неабходна сур'ёзна кантраляваць уборку, галоўнае - якасць уборкі

 

Аляксандр Лукашэнка: год складваецца вельмі добра для сельгаскультур

 

СБ